Творчая сустрэча з мастаком Віктарам Васюкевічам

У Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі з 20 кастрычніка 2017 года экспануецца персанальная выстава жывапісу вядомага беларускага мастака, ураджэнца Навагрудчыны, Віктара Васюкевіча “Вясна Сусвету”.

12 лістапада, у выставачнай зале музея, прайшла творчая сустрэча з мастаком. На сустрэчы Віктар Васюкевіч расказаў гасцям пра свой жыццёвы і творчы шлях, падзяліўся жыццёвым вопытам, расказаў пра свае творы, а таксама прачытаў уласныя вершы і афарызмы. Адбылася шчырая і цікавая размова, якая нікога не пакінула абыякавым.

Выстава працуе да 30 лістапада 2017 года. Запрашаем усіх жадаючых.

454