Квэст “Пошук ключоў ад гарадской брамы”

Сёння, 17 чэрвеня, падлеткі з школьнага летніка СШ№5 прынялі ўдзел у квэсце “Пошук ключоў ад гарадской брамы”. Нашыя ўдзельнікі пачулі гісторыі і паданні, звязаныя з праходжаннем квэсту. Усе разам наведалі тры асноўныя кропкі маршрута: помнік Магдэбургскаму праву, касцёл Св.Архаанёла Міхаіла, Наваградскі Замак. Таксама, падчас квэсту неабходна было падлічыць колькасць выяў Архаанёла Міхаіла, якія сустракаліся на шляху, а потым адказаць на пытанні.

А як Вы думаеце, колькі выяў Архаанёла Міхаіла налічылі нашыя ўдзельнікі? Каб дазнацца, шчыра запрашаем моладзь прыняць удзел у нашым квэсце!

766