Прыгажосць роднага краю

Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае наведаць выстаўку "Прыгажосць роднага краю" самадзейнага мастака Аркадзя Сокала. На выстаўцы прадстаўлены жывапіс, разьба па дрэве, піраграфія. Выстаўка адлюстроўвае прыгажосць роднага краю, якая выказана пэндзлем ва ўмелых руках майстра, адлюстроўвае захапленні творцы: паляванне, рыбалку, збор дароў леса. Цыкл работ прысвечаны духоўнаму адраджэнню, культавым забудовам Дзятлаўшчыны.

Шчыра запрашаем усіх акунуцца у свет мастацтва! Выстава будзе працаваць да сярэдзіны ліпеня.

http://diatlovonews.by/2023/04/arkadz-sokal-prygazhosc-zaklikae-stvarac/

402