Ноч музеяў — 2023

18 мая, у Міжнародны дзень музеяў, Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей запрасіў усіх жадаючых на экскурсійна-пазнавальныя мерапрыемствы, прысвечаныя гісторыі раёна.

Святочнае мерапрыемства “Музей збірае сяброў”, якое стала ўжо традыцыйным, сёлета наведалі навучэнцы школ горада Дзятлава.

Сваёй творчасцю са школьнікамі раёна падзяліўся педагог-гісторык, даследчык роднага краю, самадзейны мастак і разьбяр Аркадзь Сокал. Разам з жонкай Раісай Міхайлаўнай яны падрыхтавалі экскурсію “Гісторыя Дзятлава ў мастацкіх работах”, якая завяршылася майстар-класам разьбы па дрэве. Аркадзь Мяфодзьевіч, які займаецца адраджэннем і развіццём разьбярнага рамяства, паказаў школьнікам, як працаваць з дрэвам з дапамогай спецыяльных інструментаў – нажа, разца, свёрдла, сякеры, пілы, навучыў тонкасцям і этапам працэсу стварэння прыгажосці.

Для самых адукаваных і дапытлівых у музеі прайшоў батл “525 гадоў гораду Дзятлава”, у час якога юныя эрудыты змаглі праверыць свае веды па гісторыі роднага краю. Для аматараў рэтра-касцюмаў працаваў фотасалон “Хто ў люстэрку?” (Падрабязней...)

409