«Я ж хачу ткаць вясёлкі і краскі...»

Пра тое, што ў нашых Гудзевічах адноўлена і захоўваецца традыцыйная тэхналогія ткацтва падвойных дываноў ведаюць, спадзяемся, многія. А хацелася б, каб не толькі ведалі, але і вучыліся гэтаму цікаваму майстэрству! З гэтай мэтай 9 чэрвеня ў Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі прайшла летняя школа “Майстэрня падвойнага ткацтва”.

Пачаўся наш летнік з тэарэтычнай часткі. Пра гісторыю развіцця і адраджэнне тэхналогіі падвойнага ткацтва ў Гудзевічах можна было пачуць з першых вуснаў, таму што наша мерапрыемства наведала ткачыха, народны майстар Беларусі, адраджальніца гэтага складанага рамяства ў музеі Белакоз Вера Ігнатаўна.

Затым прайшла практычная частка летніка. Тут мы прадставілі два кірункі развіцця праграмы:

  1. Пачаць з азоў – з ткацтва на маленькіх ручных кроснах. Майстар-клас праводзілі супрацоўнікі музея Станеўская Людміла Міхайлаўна і Эйсмант Таццяна Андрэеўна.
  2. Адразу паспрабаваць свае сілы ў стварэнні падвойнай тканіны. Майстар-клас праводзілі Белакоз Вера Ігнатаўна і Станеўская Людміла Міхайлаўна.

Вялікі дзякуй усім, хто далучыўся да нашай летняй школы “Майстэрня падвойнага ткацтва”.

Асаблівую падзяку хочацца выказаць Белакоз Веры Ігнатаўне за актыўны ўдзел у летніку нягледзячы на свой узрост, а жанчыне 90 гадоў!

312