«Нiколi не забудзе наш народ — забыцца пра такое немагчыма…»

22 ЧЭРВЕНЯ – ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

Далучыцца да святкавання важнай даты, аддаць даніну павагі пакаленню пераможцаў, успомніць, якім коштам здабыта свабода Радзімы, можна па-рознаму. Так сёння супрацоўнікі музея ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым землякам нашага аграгарадка. А ў музеі дзейнічаюць 2 выставы: “Ахвяры жудаснай вайны” аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і дакументальна-літаратурная “Вайна. Перамога. Памяць”. І тут можна дакрануцца да гісторыі: вывучыць рэчы ваенных гадоў, даведацца аб ваеннай гісторыі нашага рэгіёна праз фотаздымкі, унікальныя для нашага музея дакументы і рукапісы сведкаў тых жахлівых часоў. Шмат наведвальнікаў (пераважная большасць школьнікі) пабывала на выставах. Дзеці былі ўражаны гераізмам і адданасцю народа да сваёй роднай зямлі, верай людзей ваеннага пакалення ў перамогу над ворагам, у светлую будучыню.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны назаўсёды застанецца з намі. Гэта даніна павагі нашым з вамі продкам, дзякуючы якім мы жывем, працуем і радуемся жыццю.

330