«Творчасць землякоў»

Пад такой назвай у Цэнтры культуры і народнай творчасці ў Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей ладзіў выставу работ мастакоў, якія нарадзіліся на дзятлаўскай зямлі.

Яна стала добрым падарункам гораду Дзятлаву да яго 525-годдзя. У вернісажы прынялі ўдзел як прафесіяналы, так і мастакі-самародкі. Сярод іх Іван і Юрый Козелы, Аляксандр Лакотка са сваім падарункам музею – творамі акварэльнага жывапісу, Антон Семярнік, Аркадзь Сокал, былі прадстаўлены ў экспазіцыі і творы нашага славутага земляка Мікалая Несцярэўскага, які пры жыцці перадаў у дар музею больш за 300 сваіх работ. Святочны настрой на выставе дарыла наша зямлячка, музыкант Шэіна Аксана Васільеўна. (Падрабязней...)

364