Падарунак гораду

Горад Дзятлава “нарадзіў” нямала людзей дзіўнага лёсу і вялікага таленту, а летапісам іх добрых справаў і скарбонкай “залатога фонду Дзятлаўшчыны” стала Кніга Славы Дзятлаўскага раёна.

Сертыфікаты аб занясенні ў Кнігу Славы, кветкі і падарункі 3 ліпеня 2023 года атрымалі акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар біялагічных навук, прафесар Міхаіл Нікіфараў, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі , доктар сельскагаспадарчых навук, беларускі вучоны-селекцыянер, прафесар Станіслаў Грыб і акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар Аляксандр Лакотка.

У сваю чаргу Аляксандр Іванавіч Лакотка перадаў Дзятлаўскаму гісторыка-краязнаўчаму музею 20 твораў акварэльнага жывапісу, аб чым падпісаў дагавор дарэння з кіраўніком раёна і дырэктарам музея Вольгай Цюшляевай. (Падрабязней...)

420