Асветнікі зямлі беларускай

Пад такой назвай адбылося культурна-асветніцкае мерапрыемства ва установе культуры "Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей". Вучні старэйшых класаў гімназіі № 1 г.Дзятлава адправіліся ў мінулае, каб здзейсніць вандроўку ў гісторыю беларускага пісьменства. Вандраваць дапамагала старажытная кніга. Гартаючы яе старонкі, наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй свята, даведаліся аб ўзнікненні пісьменства і кнігадрукавання на Беларусі. Узгадалі стваральнікаў алфавіту славянскай пісьменнасці, атрымалі звесткі аб выдатных асветніках: Францыску Скарыне, Еўфрасінні Полацкай, Міколе Гусоўскім, Сымоне Будным, Кірыле Тураўскім і інш. Беларуская зямля здаўна славілася сваімі асветніцкімі традыцыямі. Цяжка пераацаніць велізарную гістарычную значнасць беларускага пісьменства для культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі, роўна як і той вялікі ўклад, які ў свой час унеслі вялікія беларускія асветнікі, па праву прызнаныя не толькі ў сябе на радзіме, але і стаўшыя фігурамі еўрапейскага маштабу.Вандроўку суправаджала прэзентацыя. Дапоўніла мерапрыемства міні-выстаўка, прысвечаная гэтай тэме.

455