Мы адзіны народ

17 верасня 1939 года– асаблівы дзень у нацыянальнай гісторыі. Новае свята  было ўведзена 7 чэрвеня 2021 года ў гонар уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР.

Не можа не радаваць, што дзень 17 верасня вярнуўся ў наш айчынны каляндар не толькі як напамін аб каштоўнасці свабоды і незалежнасці, але і як даніна эпосе, якая падарыла нам, беларусам, права заняць сваё месца на карце свету. А месца мы занялі дастойнае і пачэснае, стаўшы адной з самых міралюбівых краін на планеце Зямля.

І мы сёння павінны дакладна ўсведамляць, што менавіта ў 30-я гады ХХ стагоддзя  была адноўлена цэласнасць нашай Бацькаўшчыны і нашага народа. Беларусь, нягледзячы ні на што, здолела стаць самастойнай і незалежнай дзяржавай, і для нас, сучаснікаў, галоўная задача – захаваць разуменне таго, што адзінства нашай краіны з’яўляецца сапраўднай каштоўнасцю. (Падрабязней)

192