Слова пра слыннага суайчынніка. Ігнат Дварчанін жыццё прысвяціў нацыянальна-асветніцкай дзейнасці

Сёлета споўнілася 128 гадоў з дня нараджэння Ігната Сымонавіча Дварчаніна, выдатнага паэта, бліскучага майстра перакладу, аўтара ўзорных літаратуразнаўчых прац, палітыка, грамадскага дзеяча.

Ён з’явіўся на свет у вёсцы Погіры (тады Слонімскі павет). Для бацькоў Ігнат быў няпроста адзін з адзінаццаці дзяцей. Яны не без падстаў лічылі яго самым разумным, самым таленавітым. Ігнат на адным подыху прайшоў першыя адукацыйныя ступені ў Дзятлаве. Спачатку пачатковую школу, затым царкоўна-настаўніцкую. Бліскуча вытрымаў экзамен на званне народнага настаўніка. Першым месцам настаўніцкай працы была вёска Хмяльніца на Слонімшчыне. (Падрабязней)

201