Выстава «Аб чым паведаў школьны ранец»

Вось і скончылася лета, і прыйшла пара школьных партфеляў і ранцаў, мора кветак, велізарных бантаў, якія ўпрыгожваюць прычоскі дзяўчынак, падцягнутых хлапчукоў у кашулях і гальштуках, а таксама ўрачыстых лінеек ў актавай зале або ў двары школы.

Віншуем усіх З Днём ведаў! Няма ў свеце нічога выдатней, чым пазнаваць новае, вучыцца, чытаць і запамінаць на ўсё жыццё мудрыя радкі! Хай у вашым жыцці будзе магчымасць вучыцца і набываць веды не толькі ў школьныя гады, але і ў будучыні, на працягу ўсяго жыцця! Веды робяць чалавека мацней, мудрэй, дабрэй, дапамагаюць адкрываць новыя ісціны, рабіць навуковыя адкрыцці і пазнаваць таямніцы прыроды.

У сувязі з гэтай выдатнай падзеяй у нашым музеі "Лес і чалавек" з 1 верасня па 13 кастрычніка будзе дзейнічаць выстава «Аб чым паведаў школьны ранец». Будзем рады вас бачыць!

253