Лекцыя «17 верасня — Дзень народнага адзінства»

15 верасня ў Мастоўскім Дзяржаўным музеі "Лес і чалавек" прайшла лекцыя, прысвечаная значнай падзеі нашай краіны, на тэму "17 верасня - Дзень народнага адзінства".

У ходзе лекцыі наведвальнікі даведаліся аб гістарычным шляху, які прайшоў наш народ і важнай даце 17 верасня, што была абраная і вызначана як Дзень народнага адзінства. Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы.

Таксама ўсе прысутныя аддалі даніну павагі тым, хто набліжаў факт гістарычнай справядлівасці па ўз'яднанні заходніх і ўсходніх беларускіх зямель у адну адзіную дзяржаву.

173