Вывучаць гісторыю, каб разам ствараць будучыню

У рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2021-2025 гады ў нашым раёне прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”, прысвечаная Году міру і стварэння і 525-гадоваму юбілею горада Дзятлава.

Удзел у ёй прынялі супрацоўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, дзятлаўскія навукоўцы і краязнаўцы, а таксама школьнікі, якія захапляюцца вывучэннем роднага краю.

Па добрай традыцыі гасцей на дзятлаўскай зямлі сустрэлі хлебам-соллю. Удзельнікаў канферэнцыі павітала кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім. У фае Цэнтра культуры і народнай творчасці ім прадставілі турыстычны і спартыўны патэнцыял Дзятлаўшчыны, навуковыя і культурныя дасягненні нашых землякоў. (Падрабязней...)

267