21 верасня — Адзіны дзень бяспекі

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь сумесна з зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі Рэспублікі Беларусь 21 верасня 2023 года правядзе адзіны дзень бяспекі, у задачы якога ўваходзіць прафілактыка надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама аказанні першай медыцынскай дапамогі.

Задачы Адзінага дня бяспекі - фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем, прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва. Мэта правядзення адзінага дня бяспекі - максімальнае зніжэнне гібелі людзей ад знешніх прычын.

Калі вы пачулі гук пажарнай сігналізацыі:

  • не панікуйце;
  • пакіньце памяшканне па эвакуацыйных знаках;
  • патэлефануйце па тэлефоне 112;
  • выбірайце эвакуацыйныя выхады, якія знаходзяцца ў супрацьлеглым баку ад дыму, прыгнуўшыся да падлогі, прыкрыўшы органы дыхання.

Калі пачаўся пажар на працоўным месцы:

  • не панікуйце, патэлефануеце па тэлефоне 112;
  • адключыце электрапрыборы;
  • апавясціце пра пажар калегаў;
  • па магчымасці скарыстайцеся вогнетушыцелем;
  • пакіньце памяшканне.

Наглядныя матэрыялы знаходзяцца на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь па спасылках:

Адзіны дзень бяспекі

Мультымедыйныя матэрыялы

18