«Аб той зямлі, дзе нарадзіўся»

18 верасня ва УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” дзейнічала выстава аднаго дня “Аб той зямлі, дзе нарадзіўся”, прысвечаная Дню народнага адзінства.

Дакументы, фотаздымкі, газетныя публікацыі і іншыя “дробязі” 1930–1940-х гг. з фондаў музея склалі выставу, прысвечаную ўз’яднанню краіны. 17 верасня 1939 года адбылася падзея, якая з’яўляецца адной з самых значных у гісторыі Беларусі. Чырвоная армія ўступіла на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Аб’яднанне ўсходніх і заходніх тэрыторый у адзінай дзяржаве стварала перадумовы для будаўніцтва новага жыцця. Вучні Гудзевіцкай СШ, якія наведалі выставу, пагадзіліся, што матэрыял дазваляе ўзнавіць карціну мінулага, зразумець сэнс падзей, якія адбываліся ў 1930-х гг.

226