Акцыя «Ачысцім планету ад смецця»

Мэта сусветнай акцыі "Ачысцім планету ад смецця" – прыцягнуць увагу людзей да праблем забруджвання навакольнага асяроддзя і засмечвання планеты, а таксама развіць у іх навыкі гаспадарчага стаўлення да навакольнага свету і павысіць узровень экалагічнай культуры і пісьменнасці.

Што я магу зрабіць?

  • паспрабуйце не выкарыстоўваць ці звесці да мінімуму выкарыстанне аднаразовых рэчаў;
  • нават аднаразовыя рэчы часцей за ўсё можна выкарыстоўваць далёка не адзін раз;
  • Давайце другое жыццё старым ці не патрэбным рэчам у працоўным стане;
  • адказна падыходзіце да ўтылізацыі смецця, моцна забруджвальнага прыроду небяспечнымі рэчывамі;
  • выкарыстоўвайце па прызначэнні спецыяльныя мэтавыя кантэйнеры для смецця: для пластыка, для шкла і для паперы;
  • Арганізуйце суботнік, або збярыце смецце самастойна (напрыклад, у прылеглай лясной паласе або парку, дзе вы любіце шпацыраваць, але вас хвалюе наяўнасць смецця);
  • расказвайце пра важнасць утылізацыі смецця належным чынам вашым родным і блізкім;
  • і самае галоўнае, пачніце з сябе!

Супрацоўнікі Мастоўскага дзяржаўнага музея "Лес і чалавек" прынялі актыўны ўдзел у акцыі «Ачысцім планету ад смецця» ачысціўшы прылеглыя і належаць музею тэрыторыі.

На жаль, намі быў заўважаны жаласны факт неаднаразовага забруджвання тэрыторыі, якая належыць музею, мясцовымі жыхарамі розных пакаленняў: пабітыя шкляныя бутэлькі, бытавое смецце, пластык і многае іншае.

Просім вас ставіцца да працы работнікаў, якія сочаць за чысцінёй тэрыторыі больш паважліва, і развіваць экалагічную культуры ў сваіх сем'ях. Ніколі не позна падаць сваім прыкладам як след сябе паводзіць, і змяніць свае паводзіны. Самае банальнае што вы можаце зрабіць: выкінуць смецце ў скрыню, а калі паблізу няма спецыяльных месцаў, данесці сваё смецце да дома і там яго утылізаваць

220