Сусветны дзень жывёл

Сусветны дзень жывёл адзначаецца ва ўсім свеце штогод 4 кастрычніка. Гэтая дата ўстаноўлена з мэтай павышэння ўсведамлення грамадскасцю неабходнасці абароны навакольнага асяроддзя, павышэння актыўнасці ў абароне жывёл. Прычым гэта тычыцца абароны не толькі дзікіх жывёл, але і хатніх, паколькі прыкладаў жорсткага абыходжання з імі ў апошнія гады становіцца ўсё больш.

Задумацца:

  • 3 віды жывёл знікаюць з твару зямлі кожную гадзіну...
  • 1/4 усіх відаў флоры і фауны нашай планеты перастануць існаваць у бліжэйшы час...
  • 70% сусветных запасаў рыбы знаходзяцца на мяжы знікнення з-за яе празмернага вылаву...
  • за апошнія 25 гадоў біялагічная разнастайнасць Зямлі скарацілася на 1/3...

У Гродзенскай вобласці 178 рэдкіх біятопаў і ландшафтаў, перададзеных пад ахову; 50710 дрэў і кустоў, пасаджаных на тэрыторыі вобласці ў 2022 годзе; 36 відаў жывёл, перададзеных пад ахову і ўключаных у Чырвоную кнігу РБ.

Людзі павінны памятаць, што з-за іх гаспадарчай дзейнасці жывёлы пазбаўляюцца сваіх натуральных месцаў пражывання, а некаторыя віды і зусім знікаюць з твару зямлі.

27