Канікулы з карысцю!

Наведвальнікі аздараўленчых лагераў Сярэдняй школы №1 і №3 г.Дзятлава на канікулах наведалі музейны занятак "Як кашуля ў полі вырасла". Навучэнцы разам з музейнымі супрацоўнікамі прайшлі увесь працэс вырабу льняной кашулі - ад вырошчвання лёну да стварэння тканіны. Пазнаёміліся з такімі прыладамі як пранік, церніца, грэбні для часання лёну, верацяно, калаўрот, прасніца, матавіла, ткацкі станок (макет). Напрыканцы занятку гаспадар і гаспадыня пачаставалі рабят старадаўнімі прысмакамі: варанай бульбай у "мундзірах" і прыправай з семяні ільна.

350