Крымінальная справа аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

23 лістапада ва ўстанове культуры "Мастоўскі дзяржаўны музей" Лес і чалавек» адбылася сустрэча намесніка пракурора Мастоўскага раёна Сяргея Чаркоўскага з навучэнцамі 10-х класаў ДУА " Гімназія №1 Імя Данілы Іванавіча Валковіча г. Масты».

Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь працягваецца расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Папярэднія вынікі расследавання даюць падставу сцвярджаць, што ў адрозненне ад акупаваных краін Заходняй Еўропы на тэрыторыі БССР ва ўсіх відах лагераў рэалізоўвалі галоўную мэту генацыду-татальнае фізічнае знішчэнне славянскага і яўрэйскага насельніцтва, а таксама іншых этнічных груп.

Намеснік пракурора Мастоўскага раёна Сяргей Чаркоўскі перадаў музею выданне " генацыд беларускага народа. Лагеры смерці", якое дэманструе сапраўдныя планы нацысцкай Германіі па татальным знішчэнні і прыгнёце беларускага народа з дапамогай лагераў смерці.

164