«Літаратурная гасцёўня — 2023». Пасля падзеі

Сустрэча з пісьменнікамі Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі прайшла ў Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі 6 снежня.

У госці на нашу сустрэчу да нас завіталі Людміла Кебіч, Людміла Шаўчэнка, Андрэй Татур, Ірына Салата і Мікалай Іваноўскі. Традыцыйна на сустрэчу прыйшлі мясцовыя жыхары. Зноў гучалі цудоўныя вершы, прыгожыя замалёўкі і песні ў выкананні аўтараў. Па завяршэнні мерапрыемства музею на добры ўспамін пісьменнікі пакінулі свае зборнікі.

Дзякуем усім, хто завітаў на сустрэчу і дапамог стварыць цёплую і звыклую атмасферу зацікаўленнасці. З нецярпеннем чакаем новых сустрэч!

127