«Мы верылі, што прыйдзе час нашага вызвалення… Жыццё і подзвіг Сяргея Прытыцкага»

У Мастоўскім Дзяржаўным музеі "Лес і чалавек" з 28 лютага размясцілася часовая выстава з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея «Мы верылі, што прыйдзе час нашага вызвалення…” Жыццё і подзвіг Сяргея Прытыцкага», прысвечаная ўдзельніку Другой сусветнай вайны і палітыку Сяргею Асіповічу Прытыцкаму.

Сяргей Прытыцкі-бачны дзяржаўны і палітычны дзеяч БССР. Ён адзін з арганізатараў камсамольскага падполля ў Заходняй Беларусі ў 1932-1939 гадах, актывіст Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). Унёс вялікі ўклад ва ўз'яднанне Заходняй Беларусі з Усходняй.

Нарадзіўся Сяргей Восіпавіч 1 лютага 1913 года ў вёсцы Гаркавічы Гродзенскай губерні ў сям'і звычайных сялян. З дзяцінства ён вымушаны быў батрачыць, каб дапамагаць сваім родным. Вёў падпольную агітацыйную працу сярод насельніцтва.

Дарэчы, менавіта Прытыцкі 2 лістапада 1939 года ў Маскве, на пасяджэнні Вярхоўнага Савета - СССР, у прысутнасці першых асоб савецкай дзяржавы абвясціў заяву Паўнамоцнай камісіі Народнага сходу Заходняй Беларусі аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. У той жа дзень Вярхоўны Савет прыняў адпаведны закон.

З 1961 года Прытыцкі з'яўляўся членам ЦК КПСС, а ў 1968-м заняў пасаду Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і па сумяшчальніцтве стаў намеснікам Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

На выставе вы можаце бачыць карціны і ўнікальныя падарункі Сяргею Прытыцкаму ад рабочых розных краін свету. З найбольш цікавых экспанатаў сувенірны набор Прытыцкага 1960-х гг.які складаецца з мініятурнага пісталета, кінжала і сякеры.

59