У Гудзевіцкім музеі адкрылася новая выстава пра вясну

Выстава работ гудзевіцкіх жанчын-майстрых, прысвечаная самаму цудоўнаму часу года, адкрылася 7 сакавіка ў Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі.

“Вясновы вернісаж” запрашае наведвальнікаў убачыць святло і цяпло, якімі напоўнены работы таленавітых жанчын. Тут прадметы, выкананыя разнастайнай тэхнікай дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: вышыўка, жывапіс, дэкупаж, вязанне кручком, тэкстыльныя лялькі і іншае. Сёлета выстава аб'яднала 11 удзельнікаў. Дарэчы, некаторыя майстрыхі прысутнічалі ў момант адкрыцця выставы і маглі даць адказ усім зацікаўленым пра тэхніку стварэння сваіх работ.

Лёгкі і натхнёны настрой узнікае, калі бачыш працы мясцовых майстрых у экспазіцыі нашага музея. Выстава з’яўляецца сапраўдным падарункам для наведвальнікаў з нагоды пачатка вясны і будзе працаваць да 4 красавіка.

62