Абласны Дзень аховы працы і Тыдзень нулявога траўматызму

14 сакавіка на Гродзеншчыне праводзіцца абласны Дзень аховы працы з адзіным парадкам дня: «Электрабяспека. Патрабаванні па ахове працы пры рабоце з пераносным электраінструментам. Забеспячэнне электратэхнічнага персаналу сродкамі засцярогі». Ён праходзіць у рамках Тыдня нулявога траўматызму, які праводзіцца ў Гродзенскай вобласці з 11 па 17 сакавіка 2024 г.

У ходзе мерапрыемстваў калектывам УК «Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей» быў заслуханы даклад аб стане і прычынах вытворчага траўматызму ў арганізацыях Гродзенскай вобласці па выніках 2023 года, а таксама праслухана лекцыя на тэму электрабяспекі ў музеі і ў быту.

Сёння наша жыццё немагчыма без выкарыстання электрычнасці, таму траўматызм, выкліканы электраабсталяваннем ўяўляе сабой рэальную пагрозу. Правіламі абыходжання з электрычнасцю чамусьці многія грэбуюць, забываючы пра тое, што бяспечнай электрычнасці не бывае, і іх парушэнне прыводзіць да электратраўматызму.

Выконвайце правілы электрабяспекі! Беражыце жыццё!

Матэрыялы па тэме:

47