Выпальванне сухой травы — гэта злачынства!

У Гродзенскай вобласці з 11 па 15 сакавіка 2024 года праводзіцца "Тыдзень нулявога траўматызму", у сувязі з чым хочам звярнуць увагу на недапушчальнасць выпальвання сухой расліннасці. Спальванне смецця і сухой расліннасці нярэдка прыводзіць да пажараў: людзі атрымліваюць апёкі, згараюць дамы і гаспадарчыя пабудовы. Прычына часта крыецца ў няўважлівасці людзей, якія пасля зімы наводзяць парадак на прыватных падворках, дачных участках і інш., і пагарджаюць правіламі пажарнай бяспекі.

Толькі ў 2023 годзе ў Гродзенскай вобласці зарэгістравана 409 загаранняў у прыродных экасістэмах, з іх 333 выпадкі загарання сухой расліннасці і 76 лясных пажараў. Пашкоджаны адна гаспадарчая пабудова і адзін нежылы дом. Чалавечых ахвяр удалося пазбегнуць.

Ужо ў бягучым 2024 годзе на тэрыторыі Гродзенскай вобласці зарэгістравана 25 выпадкаў узгарання сухой расліннасці, знішчана адна гаспадарчая пабудова, 2 чалавекі атрымалі траўмы.

За апошнія пяць гадоў на тэрыторыі вобласці з-за выпальванняў сухой травы загінулі 5 чалавек. Як правіла, гэта пажылыя людзі.

Полымя ад кастра хутка перакідваецца на сухую траву, распаўсюджваецца на вялікую пошчу і спыніць яго часам вельмі складана. Каб пазбегнуць гэтага, памятайце, што спальванне смецця дапускаецца толькі ў зацішнае надвор'е, у месцы, якое знаходзіцца на бяспечнай адлегласці ад гаспадарчых і іншых пабудоў, ад лясных масіваў і тарфянікаў. Месца для вогнішча неабходна абкапаць, а вуглі, якія застануцца пасля спальвання, праліць вадой да поўнага спынення тлення.

У адпаведнасці з Кодэксам ад адміністрацыйных правапарушэннях за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных астаткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў вінаватыя асобы павінны заплаціць штраф ад 10 да 30 базавых велічынь, а за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах давядзецца заплаціць да 12 БВ. Факт прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю таксама прадугледжвае грамадзянска-прававую адказнасць, якая рэгулюецца пастановай Савета Міністраў ад 11.04.2022 года № 219. Памер пакрыцця шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю, вызначаецца па таксах, устаноўленых названай пастановай.

9