Падвойныя дываны на ВДНГ у Маскве

У перыяд з 1 па 25 сакавіка 2024 года ў рамках работы Міжнароднай выставы-форуму «Расія» ў беларускім павільёне на ВДНГ у г.Маскве праходзяць Дні Гродзенскай вобласці.

На экспазіцыі прадстаўлены культурны, турыстычны, эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял Гродзенскай вобласці. А таксама дэманструюцца прадметы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сярод іх – падвойныя дываны (з калекцыі Гудзевіцкага музея), выкананыя складанай тэхнікай ткацтва, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных каштоўнасцей РБ.

Больш поўную інфармацыю пра традыцыйную тэхналогію ткацтва падвойных дываноў аг.Гудзевічы можна прачытаць, перайшоўшы па спасылцы.

Дзелімся фотаздымкамі з выставы ВДНГ.

*За фотаздымкі дзякуй ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці»

50