«Мая рана, мой боль, мая памяць. Хатынь»

У Беларусі аддалі даніну памяці жыхарам вёскі Хатынь, якая была спалена 81 год таму - 22 сакавіка 1943 года.

У гэты дзень у Навагрудскую бібліятэку сямейнага чытання на інфармацыйную гадзіну “Мая рана, мой боль, мая памяць. Хатынь” завіталі вучні СШ №3 імя В. Гаховіч.

Мы павінны ведаць і захоўваць месцы, якія з'яўляюцца сведкамі вялікіх подзвігаў і ахвяраў беларускага народа, такія як Хатынь. У мерапрыемстве прыняў удзел старшы навуковы супрацоўнік Дома-музея Адама Міцкевіча Мікалай Гайба.

54