Акцыя «Гадзіна Зямлі»

Ужо ў гэтую суботу, 30 сакавіка 2024 г., адбудзецца штогадовая міжнародная акцыя "Гадзіна Зямлі", накіраваная на прыцягненне ўвагі да пытанняў энергазберажэння і экалогіі.

У гэты дзень у 20:30 па мясцовым часе будзе адключана святло ў шматлікіх важных будынках і ўстановах па ўсім свеце ў знак таго, што людзям не абыякавы лёс Зямлі і яе рэсурсаў.

Да акцыі можа далучыцца кожны ахвочы - дастаткова на гадзіну перастаць карыстацца электрычнасцю. Такі крок расцэньваецца як голас у барацьбе за ахову навакольнага асяроддзя і беражлівыя адносіны да рэсурсаў планеты.

5