Лекцыя «Славутыя землякі»

9 красавіка ва УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” прайшла лекцыя «Славутыя землякі». Слухачамі лекцыі былі вучні 6 класа ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа”. Правяла лекцыю старшы навуковы супрацоўнік Рэйшэль Лілія Іосіфаўна.

Лекцыя «Славутыя землякі» – сведчанне таго, наколькі багатая наша гудзевіцкая зямля на таленавітых людзей. Сярод іх дзеячы навукі, культуры, адукацыі, літаратуры і мастацтва, перадавікі вытворчасці і сельскай гаспадаркі. У ходзе лекцыі навучэнцы пазнаёміліся з біяграфіямі і дасягненнямі ўраджэнцаў Гудзевіцкага рэгіёна, якія праславіліся на сваёй малой і вялікай радзіме, заўсёды бязмерна любілі родную зямлю і памяталі, адкуль яны родам. Лекцыя «Славутыя землякі» яшчэ раз нагадвае ўсім, што сваімі землякамі трэба ганарыцца.

29