11 красавіка — Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Гэтая дата была ўстаноўлена ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцэнтрацыйнага лагера Бухенвальд, якое адбылося 11 красавіка 1945 года. Вязні ўзнялі бунт, даведаўшыся аб прыбліжэнні Савецкай Арміі...

Для заняволення і знішчэння людзей на Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцы стварылі сістэму канцэнтрацыйных лагераў і турмаў, дзе без суда і вызначэння тэрміну заключэння знаходзіліся дзесяткі тысяч людзей. Усяго на тэрыторыі Беларусі было звыш 260 лагераў смерці, 170 гета, звыш 500 мест прымусовага ўтрымання грамадзянскага насельніцтва, у якіх знішчана каля 1,4 мільёнаў чалавек.

Пры правядзенні пракуратурай Рэспублікі Беларусь расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны было дапытана звыш 3 тысяч вязняў нацысцкіх лагераў. Па сведчанням жывых відавочцаў, людзі ўтрымліваліся ў бараках, дзе адсутнічалі гігіенічныя ўмовы. Зімой паміралі ад пераахалоджвання і хвароб. За парушэнне рэжыму, а бывала і беспрычынна, іх білі гумавымі палкамі, бізунамі з металічнымі канцамі. Пры вельмі кепскім харчаванні, працаваць застаўлялі па 12-14 часоў. Памерлых людзей палілі ў печах, пасля пеплам удабралі палі.

У канцлагеры “Трасцянец” знішчана каля 540 тысяч чалавек. Да сённяшняга часу дакладна не ўстаноўлена колькасць ахвяр і іх імёны.

“Азарычы” – створаны ў сакавіку 1944 года комплекс, які складаўся з трох нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў. У лагеры ўтрымлівалася больш за 50 тысяч чалавек, з якіх звыш 16 тысяч загінулі. Людзей зганялі за абгароджаную калючым дротам балоцістую мясцовасць, дзе вязні знаходзіліся пад адкрытым небам. Падходы да лагера былі замініраваны. Людзей не кармілі. Каб сагрэцца, ім прыходзілася здымаць вопратку з трупаў. Па ўспамінах відавочцаў : “Дарослыя складалі з трупаў домікі і хавалі там дзяцей для таго, каб хоць крышку абагрэцца і захаваць дзецям жыццё. Фашысты кідалі дзецям пячэнне, а затым натраўлівалі сабак, якія рвалі дзяцей жывымі.”

Калі чуеш такое, жудасна і горка на душы. Няўжо чалавек такое мог тварыць.

У 1943 годзе, калі ў Германіі паўстала пытанне недастаючай рабочай сілы, вырашаць яго фашысты сталі за кошт моладзі беларускіх гарадоў і вёсак. Беларускі народ – працавіты і паслухмяны – і гэта добра ведалі фашысты.

Сёння на Дзятлаўшчыне пражываюць сем вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Светлая памяць тым, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, тым, каго сёння няма з намі. Прайшоўшы гара і пакуты таго часу, яны не здаліся і ў мірны час працавалі на дабрабыт іх радзімы і народа.

109