Мы святкуем юбілейную дату пасялення татар на беларускай зямлі. Падчас урачыстых мерапрыемстваў госці горада наведалі Іўеўскі музей нацыянальных культур, здзейснілі экскусію па горадзе. Сярод высокапастаўленых асоб старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі муфтый Абу-Бекір Шабановіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Турцыя ў Рэспубліцы Беларусь Кезбан Нільвана Дарама, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Палестына ў Рэспубліцы Беларусь Халед Арыкат, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Іванавіч Маркевіч.