Календарь мероприятий

Показать события по типу
« Среда Май 30, 2018 »
Ср

Віктар Залацілін нарадзіўся ў 1955 г. у в.Купіск Навагрудскага раёна. Закончыў геаграфічны факультэт Белдзяржуніверсітэта і Інстытут народнай гаспадаркі.

Займаеца жывапісам з 2001 г. Любімая тэматыка яго твораў – краявіды Навагрудчыны. Аўтар шматлікіх персанальных выставак у Гродне, Мінску, Віцебску і інш. Работы мастака захоўваюцца ў шэрагу музеяў Беларусі і ў прыватных калекцыях ў С-Пецярбургу, Львове, Маскве, Мінску, Нью-Йорку, Таліне і інш.

Філатэлістычная выстава “Адам Міцкевіч і Ігнат Дамейка – слаўныя сыны Навагрудскай зямлі” да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча прадстаўляе ўнікальную калекцыю марак, паштовак, канвертаў, выпушчаных у розных краінах свету і прысвечаных нашым выдатным землякам

На дадзены момант гэта найбольш поўная калекцыя марак, прысвечаных Адаму Міцкевічу і Ігнату Дамейцы, на тэрыторыі Беларусі!!!

Начало: 30.05.2018 16:00

На сустрэчы мы прапануем вам пагаварыць аб тых, хто доўга не мог гаварыць пра сябе ўсё, хто быў вымушаны хаваць і хавацца, -- пра беларускіх остарбайтараў. Мы пакажам вам гісторыі і партрэты рэальных сведкаў Другой сусветнай вайны - людзей, якія былі вывезеныя з Беларусі ў Германію на прымусовыя працы і жывуць зараз.Большасць з іх мае горкі і траўміруючы жыццёвы досвед: перажыўшы сталінскі тэрор 1930-х, нямецкі акупацыйны рэжым, прымусовую высылку ў Германію, яны сталі ізгоямі ў пасляваенным Савецкім Саюзе.