Сустрэча з навукоўцамі

Сустрэча з кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам, вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа М. У. Тарэлка і кандыдатам філасофскіх навук, дацэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта І.А. Сынковай
адбылася ў музеі 13 красавіка. Навукоўцы дапамаглі супрацоўнікам музея расшыфраваць каштоўныя для даследавання тэксты і рукапісы беларускіх яўрэяў. Сустрэча прадугледжвала таксама блок у фармаце “пытанне- адказ”. Новымі ведамі цяпер навуковыя супрацоўнікі музея гатовы падзяліцца з усімі, каго цікавіць гісторыя беларускіх яўрэяў.
1170