Міжнародная акцыя “Ноч музеяў”


18 мая адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. У гэты дзень у многіх краінах свету праводзіцца міжнародная акцыя “Ноч музеяў”.

Асноўная мэта акцыі – паказаць магчымасці і патэнцыял сучасных музеяў, яго рэсурс, прыцягнуць у музеі моладзь. Беларусь далучылася да “Ночы музеяў” у 2004 годзе.

Да 18 мая Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей падрыхтаваў праграму “Музей - дзецям”:

10.00-12.30 -- інтэрактыўная гульня для дашкольнікаў “Юны краязнаўца”;
13.00-15.00 -- інтэрактыўна-забаўляльны занятак для дзяцей малодшага школьнага ўзросту “Падарожжа ў сярэднявечча” ;
15.00. -- адкрыццё выставы жывапісу мастака Віктара Залаціліна “Бераг майго жыцця”;
16.00-17.00 – выступленне юных гітарыстаў гуртка Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Навучанне ігры на гітары” пад кіраўніцтвам Святланы Абдулаевай.

На працягу дня – акцыя “Падары экспанат музею”, кожны жадаючы можа падарыць музею падарунак: старыя рэчы, фотаздымкі, прадметы этнаграфіі і побыту і інш. Падарунак ад музея – бясплатнае наведванне экспазіцыі.

У рамках правядзення Дня музеяў з 10.00-18.00 будуць працаваць наступныя дэманстрацыйныя пляцоўкі:
-- выстава СШ №4 “Навагрудчына на кінаплёнцы”,
-- фотавыстава з фондаў музея “Мой горад”,
-- паказ фільмаў пра Навагрудак.

18 мая 2017 г. музей працуе да 22.00.
Запрашаем усіх жадаючых.
Уваход свабодны.

220