Міжнародны “семінар на калёсах” у Іўі

Тамара Маісееўна Барадач у чарговы раз прывезла ўдзельнікаў міжнароднага “семінара на калёсах” “Яўрэйская гісторыя з нашай агульнай гісторыі” ў Іўе. Праграма наведвання іўеўскай зямлі была насычанай: мемарыяльны комплекс у Стоневічах, яўрэйскія пабудовы на цэнтральных вуліцах горада, будынкі сінагог, ну і, зразумела, наш музей. Трыццаць пяць гасцей з Ізраіля наведалі выставы “Беларускія яўрэі”, “Яўрэі польскай арміі”, пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, мелі сустрэчу с пробаршчам парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла ксяндзом Янам Гавецкім, арганізатарам апошняй выставы, пачулі непаўторную музыку “Чабарка”, цікавыя гісторыі з жыцця сям’і Кошчар, якія апавядала Тамара, атрымалі інфармацыю аб шматканфесіянальным Іўі на англійскай мове з вуснаў студэнткі чацвёртага курса Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Ганны Варсоцкай.

1773