“Гэты дзівосны школьны свет”


Іўеўскі музей нацыянальных культур запрашае наведаць выставу “Гэты дзівосны школьны свет”, якая пазнаёміць са школьным жыццём XIX- XX стагоддзяў. Прадметы школьнага ўжытку і школьныя падручнікі з уласных калекцый І.М. Буйко, В. М. Сямак, з фондасховішча музея – гэта своеасаблівае прывітанне з мінулага сучасным школьнікам і даўно пасталелым дзецям мінулага стагоддзя. Наведвальнікам выставы будзе прадстаўлена ўнікальная магчымасць зрабіць цікавае фота з музейнымі прадметамі.

81