Сустрэча з калекцыянерам

У Сусветны дзень настаўніка 5 кастрычніка ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур на базе выставы “Гэты дзівосны школьны свет” адбылася сустрэча з яе арганізатарам Іванам Мечыслававічам Буйко. Вучні 10 “А” класа гімназіі №1 г.Іўе разам з класным кіраўніком Галінай Браніславаўнай Балунда з вялікай цікавасцю слухалі калекцыянера, разглядалі падручнікі, сшыткі, журналы і іншыя прадметы школьнага ўжытку, якімі ў свой час карысталіся іх бабулі, і нават прабабулі падчас навучання ў школе. Была магчымасць паспрабаваць пісаць пяром, седзячы за партай мінулага стагоддзя.

2021