"Цікавыя сустрэчы ў музеі" працягваюцца


Традыцыйнымі ўжо сталі сустрэчы ў нашым музеі з творчымі асобамі, якія дзеляцца сваімі захапленнямі, сваёй энергіяй і пазітывам.

14 студзеня 2018 г. (нядзеля) у 13.00 супрацоўнікі музея запрашаюць на сустрэчу з Уладзімірам Аляксеевічам Паўловічам, ураджэнцам в. Лозкі Навагрудскага раёна, музыкантам, выканаўцам беларускіх песень.
Плануецца музычная сустрэча: наш госць будзе граць на гармоніку, спяваць і, канешне ж, апавядаць аб свеце сваёй творчасці.

Шчыра запрашаем!!!!

Даведкі па тэл.: +375 1597 21470

27