Да 100-годдзя Узброеных сіл Беларусі


Напярэдадні 23 лютага юнакі 11 “В” класа Іўеўскай СШ разам з класным кіраўніком Тэрэсай Станіславаўнай Буяк наведалі Іўеўскі музей нацыянальных культур. Для будучых абаронцаў Айчыны быў праведзены ўрок мужнасці “У подзвіга няма нацыянальнасці”. Патрыятычнае мерапрыемства адбылося ў выставачнай зале “Другая сусветная вайна”, дзе працуе інтэрактыўная фотазона “Партызанскі прывал”.