Прэзентацыя турыстычнага даведніка “Маршруты па штэтлам. Падарожжа па забытым кантыненце”

2 сакавіка 2018 г. у Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі прайшла прэзентацыя турыстычнага даведніка “Маршруты па штэтлам. Падарожжа па забытым кантыненце”, які расказвае аб яўрэйскай культурнай спадчыне ў 62 мястэчках на памежжы Польшчы, Украіны і Беларусі.
Выданне з’яўляецца часткай праекта “Маршруты па штэтлам. Аб’екты яўрэйскай культурнай спадчыны ў транспамежным турызме”, які ажыццяўляўся пры суфінансаванні Еўрапейскага Саюза ў рамках Інструмента еўрапейскага суседства і партнёрства, Праграма транспамежнага супрацоўніцтва Польшча – Україна – Беларусь.
На сустрэчу прыехалі госці з Польшчы: Эміль Маюк, Моніка Тарайка, прафесар Анджэй Тшцінскі, Агата Рудкоўска, Павел Сыгоўскі.
Сустрэчу адкрыла дырэктар Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея Марына Ярашук. З вынікамі праекту і прэзентацыяй турыстычнага даведніка, выдадзенага ў яго межах, прысутных азнаёмілі Эміль Маюк і Моніка Тарайко.
Прафесар Анжэй Тшцінскі выступіў ў тэмай “Штэтл. Культурны фенамен”.
З тэмай "Турызм яўрэйскай культурнай спадчыны – практычныя аспекты” удзельнікаў сустрэчы пазнаёміла Агата Радкоўска.
Павел Сыгоўскі прадставіў прэзентацыю “Яўрэйскія могілкі як важная частка мясцовай культурнай спадчыны”.
З беларускага боку на сустрэчу прыехаў Алесь Астравух, складальнік Ідыш-Беларускага слоўніка.
У прэзентацыі праекта прынялі ўдзел супрацоўнікі музеяў з Навагрудка, Дзятлава, Іўя, прадстаўнікі турыстычных агенстваў, турысцка-інфармацыйнага цэнтра, экскурсаводы.

433