Выстава "Татары ў Войску Польскім 1918-1939 гг."

24 красавіка 2018 г. у Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё выставы “Татары ў Войску Польскім 1918-1939 гг.”, арганізаванай сумесна з Генеральным Консульствам Рэспублікі Польшча ў Гродна.

На адкрыцці выставы прысутнічалі: Генеральны консул Рэспублікі Польшчы ў Гродна Яраслаў Ксёнжак з жонкай, дэлегацыя Генеральнага консульства, намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама Святлана Каралько, імам Навагрудскай мячэці Якуб Александровіч, ксёндз Ян, мастацтвазнаўца Іанна Пухальская, прадстаўнікі Навагрудскай татарскай абшчыны, гісторыкі і супрацоўнікі ўстаноў культуры.

Ужо больш за 620 год татары пасяліліся на Беларусі. На працягу ўсяго гэтага часу татарская абшчына захоўвала сваю традыцыйную рэлігію і традыцыі, выконвала вайсковую павіннасць у адносінах да новай радзімы. У сярэдзіне ХVІІ ст. у польскай і вялікакняскіх арміях налічвалася 20 татарскіх харугваў. У часы праўлення Яна ІІІ Сабескага татары ўдзельнічалі ў бітве пад Венай у 1683 г., татарская конніца змагалася з рускімі войскамі пад час барскай канфедэрацыі, русска-польскай вайны 1792 г. і многіх іншых ваенных кампаніях.

Выстава падрыхтавана Музеем Арміі ў Беластоку і распавядае аб гісторыі ўзнікнення татарскіх вайсковых фарміраванняў. Асноўныя матэрыялы выставы прысвечаны дзейнасці татар у Войску Польскім часоў ІІ Рэчы Паспалітай.

411