Фільм "Беларускія остарбайтэры: вяртанне ў жыццё"

30 мая 2018 г. у Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі сустрэліся маладыя навагрудчане, сталыя асобы - былыя остарбайтары для сумеснага пагляду і абмеркавання дакументальнага фільма "Беларускія остарбайтары: вяртанне ў жыццё".

Фільм быў створаны на падставе матэрыялаў экспедыцый "Беларускага архіва вуснай гісторыі" у межах праекта "Беларускія остарбайтары", які рэалізуецца МГА "Гісторыка" (Беларускі архіў вуснай гісторыі) сумесна з DOM - deutsch-russisches Haus fur Begegnung, Bildung und Kultur in Landshut e V., deutsch-belarussische gesellschaft e.V. (Dbg) пры падтрымцы фонда Erinnerung, Verantwortung und Zukunft.

Фільм прадэманстраваў гісторыі асобаў з розных куткоў Беларусі, якія былі вывезены на працу ў Германію, і менавіта пад час працы над стварэннем фільма змаглі падзяліцца сваім трагічным вопытам.

Сваімі ўспамінамі падзяліўся таксама навагрудчанін Міхаіл Кірыянавіч Касабукін, малалетні вязень канцлагера. Чарняўская Наталля Іванаўна, выкладчык каледжа, на прыкладзе сваёй сям'і распавяла аб стаўленні да остарбайтараў у пасляваенныя гады.

Экспертамі на сустрэчы былі гісторык, навуковы кіраўнік праекта "Беларускі архіў вуснай гісторыі" Андрэй Мастыка і выканаўчы дырэктар Моладзевай грамадскай арганізацыі "Гісторыка" Таццяна Пятрова.

447