У Доме-музеі Адама Міцкевіча:
25 жніўня (субота) - творчая сустрэча з беларускім фотамастаком Валерыем Вядрэнка (г.Мінск), на якой аўтар прадставіць, у т.л. з мультымедыйным паказам, свае фотаальбомы. Пачатак у 15.00.
26 жніўня (нядзеля) - прэзентацыя выстаўкі беларускіх мастакоў, якія напярэдадні працавалі на пленэры на Навагрудчыне. Прадстаўлены як вынікі пленэра, так і работы мастакоў з уласнага архіва.
Выстаўка праходзіць у памяць ураджэнца Навагрудчыны мастака Віктара Сташчанюка (1933-2007 гг.).
Уваход - свабодны!
Выстаўка будзе працаваць на працягу верасня.