Календарь мероприятий

Показать события по типу
« Понедельник Май 29, 2017 »
Пнд

Да 20 чэрвеня ў музеі экспануецца выстаўка жывапісных карцін беларускіх мастакоў, на якіх адлюстраваны краявіды Навагрудчыны, а таксама карціны па матывах творчасці Адама Міцкевіча.(З фондаў музея).

Паважаныя слонімцы і госці нашага горада! Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І.Стаброўскага запрашае вас наведаць выставу “Бывай, мільянер!”, якая будзе экспанавацца з 6-га мая па 1-е верасня 2017 года. Вы даведаецеся аб тым, калі з’явіліся грошы, якую ролю ў розныя перыяды яны выконвалі, колькі зараблялі прадстаўнікі розных прафесій на Гродзеншчыне і што можна было набыць на іх заробкі. На выставе прадстаўлены дзве імправізаваныя крамы, сувенірная лаўка і бойкае месца на кірмашы для гандлю вырабамі з лазы.

 Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2017

З 18 мая 2017 г. у музеі экспануюцца фатаграфіі Тэафіла-Эўгеніюша Барэцці (1860-1910 гг.) на якіх адлюстраваны віды мясцін Навагрудчыны і Нясвіжа ў канцы 19-га стагоддзя.