Календарь мероприятий

Показать события по типу
« Вторник Июнь 26, 2018 »
Втр

Віктар Залацілін нарадзіўся ў 1955 г. у в.Купіск Навагрудскага раёна. Закончыў геаграфічны факультэт Белдзяржуніверсітэта і Інстытут народнай гаспадаркі.

Займаеца жывапісам з 2001 г. Любімая тэматыка яго твораў – краявіды Навагрудчыны. Аўтар шматлікіх персанальных выставак у Гродне, Мінску, Віцебску і інш. Работы мастака захоўваюцца ў шэрагу музеяў Беларусі і ў прыватных калекцыях ў С-Пецярбургу, Львове, Маскве, Мінску, Нью-Йорку, Таліне і інш.

Філатэлістычная выстава “Адам Міцкевіч і Ігнат Дамейка – слаўныя сыны Навагрудскай зямлі” да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча прадстаўляе ўнікальную калекцыю марак, паштовак, канвертаў, выпушчаных у розных краінах свету і прысвечаных нашым выдатным землякам

На дадзены момант гэта найбольш поўная калекцыя марак, прысвечаных Адаму Міцкевічу і Ігнату Дамейцы, на тэрыторыі Беларусі!!!