Выстаўка да 85-годдзя Івана Міско


22 лютага ў Слонімскім краязнаўчым музеі адкрываецца выстава пад назвай “І на зямлі, і ў космасе”, прысвечаная 85-годдзю вядомага беларускага скульптара, нашага земляка Івана Якімавіча Міско, ганаровага грамадзяніна нашага горада. Ён з’яўляецца заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі. Яго творчасць шырока вядома не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. На выставе прадстаўлены экспанаты, падараваныя Іванам Якімавічам Міско Слонімскаму музею ў розныя часы. Сярод іх скульптурныя партрэты, першыя графічныя працы, асабістыя рэчы і інш.

99