Выстава "Запрашэнне сябрам"


10 жніўня ў выставачнай зале музея адбылася прэзентацыя персанальнай выставы слонімскага мастака Васіля Грыневіча. Выстава прымеркавана 60-годдзю з дня нараджэння мастака і 45-годдзю творчай дзейнасці. Павіншаваць Васіля Грыневіча прыйшлі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах молодзі Наталля Станіславаўна Юнчыц, мастакі суполкі"Слонім-АРТ", родныя і проста зацікаўленыя творчасцю людзі. На выставе прадстаўлены жывапісныя палотны, на якіх адлюстраваны краявіды Слонімшчыны, помнікі архітэктуры Беларусі, а таксама графічныя работы.

http://www.slonves.by/2017/08/pejzazhi-i-natyurmorty-vasiliya-grinevicha/

http://www.gs.by/ru/1053/news/36572/

136