Адкрыццё выставы Мікалая Лаўрэнцьевіча Несцярэўскага ў Нацыянальнай бібліятэцы РБ


Учора, 08.04.2021 года, у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава, прысвечаная памяці Мікалая Лаўрэнцьевіча Несцярэўскага. Яна будзе працаваць да пачатку мая. На выставе прэзентаваны каталог яго твораў “Я яшчэ не ўсё зрабіў”. Гэта другое выданне каталога, дапоўненае. У яго ўвайшлі ўспаміны мастака, дзённікавыя запісы. Спонсарам выдання спала Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Каталог у якасці дара атрымаюць усе музеі і бібліятэкі Беларусі.

На выставе прысутнічалі супрацоўнікі Дзятлаўскага краязнаўчага музея, родныя і блізкія сябры Мікалая Лаўрэнцьевіча, супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі. Ад Саюза мастакоў выступіў Андрэй Уладзіміравіч Басалыга.

19