Прэзентацыя літаратурнага альманаха Дзятлаўшчыны "Ятранка" ў музеі


Учора, 22 красавіка, у музеі прайшла прэзентацыя літаратурнага альманаха Дзятлаўшчыны "Ятранка". Гэта першы, але, спадзяёмся, што не апошні выпуск. матэрыялы збіраліся і апрацоўваліся каля года. У выпуску паэзія, проза і публіцыстыка нашых землякоў як сучаснікаў, так і тых, што даўно адышоў у нябыт і пакінуў нам сваю спадчыну.

Сярод сучасных аўтараў Валерый Петрыкевіч, Федар Красюк, Алена Абрамчык, Леанарда Юргілевіч, Ірына Касянкова і многія іншыя.

Мерапрыемства прайшло ў шчырай атмасферы ўзрушанасці і станоўчых эмоцый.

Асаблівую цеплыню пачуццяў выклікала выступленне Веры Ігнатаўны Хрышчановіч, якой сёлета спаўняецца 84 гады, але яна яшчэ піша і радуе чытачоў сваім паэтычным радком.

53