«Мы верылі, што прыйдзе час нашага вызвалення…» Жыццё і подзвіг Сяргея Прытыцкага


У ДУК "Астравецкі гісторыка-этнаграфічны музей" да 5 мая 2023 года доўжыцца выстава з фондаў УК “Гродзенскі Дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей” «“Мы верылі, што прыйдзе час нашага вызвалення…” Жыццё і подзвіг Сяргея Прытыцкага», якая распавядае аб дзейнасці Сяргея Прытыцкага – палітычнага дзеяча Заходняй Беларусі і БССР, які змагаўся за правы беларускага народа, за яго ўз’яднанне. Яго імем названыя вуліцы ў Мінску, Гродне, Баранавічах, Маладзечне, сквер у Мінску. Сяргей Прытыцкі быў прататыпам галоўнага героя Андрэя Мяцельскага ў мастацкім фільме “Чырвонае лісце” (1958, Беларусьфільм). На выставе прадстаўлены асабістыя рэчы палітыка, фотаздымкі, партрэты, узнагароды, газетныя артыкулы і іншае. Запрашаем!

416